Адамаўскі фэст запрашае ў Малыя і Вялікія Лётцы 26-га траўня!

25.05.2018 Афіша

У праграме:  экскурсія ад  ініцыятывы “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, народныя спевы , майстар-класы па лэнд-арту з прыроднага матэрыялу,  фудкорт (нацыянальныя стравы i напоi, дэсерты з яблыкаў), “День Б”,YaSkraVA“, “The Bright Insight“ ды іншыя віцебскія музыкі.

adam_fest
Мы запрашаем усіх, хто любіць чыстае наваколле, паветра, птушыныя спевы, вандроўкі па родным краі, здаровы лад жыцця, простую сялянскую страву(сёлета будзе пачастунак – бліны і мачанка(класічная і веганская грыбная), гарбата.

Як дабрацца:  цягнiком да прыпынка Лётцы ( выезд з Віцебску ў 8.56 ),  аўтобусам цi маршрутоўкай па напрамку Старое Сяло да Вялікіх Лётцаў.

Удзел вольны! Інфа: +375297117060

Паводле прэс-рэлізу