• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2022 | Літаратура

Напісаў сцэнар для самага страшнага фільма пра вайну. Гістарычны след аўтара «Я з вогненнай вёскі» — пісьменніка Алеся Адамовіча

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра пісьменніка — Алеся Адамовіча.


000.jpg

Алесь Адамовіч — пісьменнік, вучоны-філолаг, грамадска-палітычны дзеяч, вядомы апазіцыйнымі выступленнямі ў друку. Доктар філалагічных навук (1962), прафесар (1971), член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі (1980), народны дэпутат СССР (1989–1991).

А.Адамовіч нарадзіўся ў вёсцы Канюхі ў сям’і сельскай інтэлігенцыі. Праз год сям’я пераехала ў пасёлак Глуша (Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці). Падлеткам ваяваў у партызанах. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1950), тут выкладаў. Працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі. У літаратуры бараніў ідэі гуманізму, абвяргаў ідэалагічныя стэрэатыпы, за што цярпеў ганенні з боку ўлад. Вядомасць А.Адамовічу прынёс раман-дылогія «Партызаны» (1963), дзе вайна паказана праз будні вясковага жыцця і штодзённыя турботы «лясных салдат». Увага да асобы звычайнага чалавека, да лакальных праяў вайны вылучала гэты твор у савецкай літаратуры. У «Хатынскай аповесці» (1972) ідэйна-маральны акцэнт зроблены на трагічных выпрабаваннях насельніцтва Беларусі ў вайне. У аповесці «Карнікі» (1981) высвятляецца механізм маральнага падзення чалавека, пастаўленага абставінамі вайны ў бязвыхаднае становішча. Аўтар аповесцяў «Вікторыя» (1966), «Апошні водпуск» (1969), «Апошняя пастараль» (1986), у якіх раскрыты складаны свет чалавека, які імкнецца зберагчы сваё «я», шукае для гэтага рэальныя магчымасці. Сусветную вядомасць атрымала яго дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі» (1975), напісаная сумесна з беларускімі пісьменнікамі Я.Брылём і У.Калеснікам. У ёй зафіксаваны ўспаміны жыхароў Беларусі, што перажылі сваю смерць — цудам выратаваліся падчас карных акцый гітлераўцаў у партызанскіх раёнах. А.Адамовіч напісаў цэлы шэраг фундаментальных літаратуразнаўчых даследаванняў, якія маюць вялікае значэнне для разумення савецкай, у прыватнасці беларускай, літаратуры (М.Гарэцкі, К.Чорны, І.Мележ, В.Быкаў і іншыя), умоў яе развіцця, эстэтычнай самарэалізацыі яе буйных майстроў.

Пісаў па-беларуску і па-руску, садзейнічаючы такім чынам развіццю абедзвюх літаратур. Разам з рускім пісьменнікам Д.Граніным напісаў «Блокадную книгу» (1979). У ёй зафіксаваны ўспаміны жыхароў Ленінграда, якія перажылі нямецкую блакаду 1941–1943 гадоў.

Зрабіў таксама ўклад у развіццё кінематографа. Ён сааўтар сцэнарыя фільмаў «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» паводле дылогіі «Партызаны». Разам з рускім рэжысёрам Э.Клімавым напісаў сцэнарый для фільма «Ідзі і глядзі», узнагароджанага Залатым медалём на Маскоўскім міжнародным кінафестывалі (1985) і паказанага ў многіх краінах. З 1987 года быў дырэктарам Навукова-даследчага інстытута кінематаграфіі ў Маскве.

Творчая дзейнасць А.Адамовіча — сур’ёзны ўклад у фарміраванне новага, дэмакратычнага мыслення ў савецкім грамадстве. Збор яго твораў у чатырох тамах выйшаў у 1981–1983 гадах.

Памёр у Маскве. Пахаваны, згодна з яго воляй, на радзіме, у рабочым пасёлку Глуша.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Гісторыя

У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін

Суд у нямецкім Нойрупіне вынес прысуд 101-гадоваму былому ахоўніку канцэнтрацыйнага лагеру Заксэнхаўзен. Мужчыну засудзілі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Гісторыя
    У Германіі 101-гадовы былы ахоўнік канцлагеру атрымаў турэмны тэрмін
    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM