adamovitch: Лілея. Эсэй пра карціну Плошчы

Учора, калі мы ўжо сыйшлі с плошчы, мы сядзелі ў сябра. Ён падарыў мне малюначак, які ўначы, у адным са спальных раёнаў набыў у дзяўчынкі, з выгляду аўтысткі. Яна прасіла за сваю інсітную акварэль сто рублёў, але ён даў тысячу.

На малюнку, на чырвоным тле – жоўтыя лілеі, энэргічна абведзеныя сіняю асадкаю. На адваротным баку аркуша – верш пра іх, такі самы энэргічны як малюнак, але такі самы наіўны – мастак нібы ня ведаў, што такое словы і як яны мусяць складацца ў тэкст. Яго лініі, хочуць вырвацца за межы аркуша, але не разумеюць, што гэта фізычна немагчыма. Праз гэтую першабытную, але пераможаную межамі аркуша энэргію, малюнак мае звышнатурльную моц ўздзеяньне.

Тое, што адбывалася ўчора – інсітныя лілеі. Шмат, шмат, шмат людзей, столькі я ніколі не бачыў у адным месца разам, выйшлі, каб выказацца, але не ўлічылі, што ў гэтага белага аркуша Мінска, ёсьць межы, праведзенныя дыктатураю аднойчы, але ўпэўнена і назаўсёды. Усё, што адбывалася ўчора, гэта проста чарговая спроба намаляваць лілеі, незважаючы на свойства фарбаў і прынцыпы кампазіцыі. Мы, як тая дзяўчынка-аўтыстка, хацелі перамагчы рэальнае моцаю духа, але мастацкія крытыкі убачылі ў гэтым толькі парушэньне законаў кампазыцыі і здаровага сэнсу.

чытаць далей