Сёння адбыўся суд над Паўлам Белавусам.

Simbal.by паведамляе, што яго абвінавачваюць па двух адміністрацыйных артыкулах.


photo_2021-11-17_15-18-20.jpg


Першы — 19.11 (першая частка — Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). І другі — 19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў). 

Справу Паўла адправілі ў РУУС на дапрацоўку.

Раней мы паведамлялі за што быў затрыманы Павел.