Адбылася адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны”

1 чэрвеня адбылася адукацыйная праграма  “Шоў Беларушчыны”, прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што яно праходзіла падчас экскурсійнага туру на вольным паветры ў вёсцы Прылукі Мінскага раёна для вучняў 8 класаў.

Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, атрымалася правесці праграму і падарыць  добры настрой як удзельнікам, так і педагогам, якія суправаджалі дзяцей. Па заканчэнні лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!” – паштоўкі “Не маўчы па-беларуску”, торбы і майкі.

Тэгі: