Ад ваеннай гісторыі Полацкага княства, у часы паўстання 1863—1864 гадоў і да антысавецкага супраціву: у літаратурную вандроўку па розных гістарычных эпохах запрашаюць укладальнікі кніжных серый “Беларусь у войнах” і “Такая гісторыя”.
На прэзентацыі выданняў гэтых серый вы зможаце адчуць веліч беларускай ваеннай гісторыі, пазнаёміцца са знанымі навукоўцамі (сярод якіх Мікалай Плавінскі, Дзмітрый Матвейчык і многія іншыя), узяць удзел у віктарыне і атрымаць падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Прэзентацыя адбудзецца 21 лютага ў 17.00 у памяшканні Мастацкай галерэі М. А. Савіцкага.
Прыходзьце! Будзе цікава!