Адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”

Дарагія сябры! Гэтая абвестка адрасаваная вам усім. У ёй важная інфармацыя пра тое, што ўжо сёння, 6-га лістапада, у кнігарні «Логвінаў» адбудзецца зусім неафіцыйнае, але, тым не менш, дужа ўрачыстае адкрыццё фестывалю “Лятучы стол Караткевіча”.

Толькі сёння і ніколі больш вам адкрыюцца ўсе сакрэты зайцаў-півавараў. Толькі сёння пра «свайго» Караткевіча раскажуць Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Кася Камоцкая, Анатоль Івашчанка і Антон Рудак.

Адрыццё фестывалю абыдзецца без чырвонай дарожкі, але з зусім нечаканымі госцямі. Вядоўца літаратурнага «застолля» – Андрэй Хадановіч. Арганізатары: Кнігарня “логвінаЎ” і кампанія “Будзьма беларусамі!”. Запрашаем!