Адкрыццё выставачнага праекта “Mini Midi Print” – 20 чэрвеня

19.06.2018 Афіша

20.06.2018 а 17-й гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (вул. Казлова 3) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Mini Midi Print”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай мастачкі-графіка Аляксандры Паслядовіч.

Mini Midi Print 2018_Afisha

На ім, разам з работамі мастачкі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, будуць прадэманстраваны творы сучаснай беларускай друкаванай графікі.

Таксама ўвазе мінскіх гледачоў будуць прадстаўлены юбілейныя выставы 4-х беларускіх мастакоў: жывапісцаў Аляксандра Забаўчыка і Андрэя Рэвякова, графіка Андрэя Скіцёва і скульптара Васіля Дубовіка.

Zabavchyk_Revyakov_Skitsyov_Dubovik_Afisha

Разам з гэтымі падзеямі, у Арт-холе Рэспубліканска мастацкай галерэі, у гэты ж дзень пачне сваю работу выставачны праект “Шляхамі Альгерда”.

У ім будуць прадстаўлены творы на гістарычную тэматыку.

Тэрмін правядзення ўсіх выставачных праектаў:

з 20 па 28 чэрвеня 2018 года, штодзень з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва

(017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў

Паводле арганізатараў