Перфоманс дагэтуль застаецца адной з самых актуальных і папулярных сярод мастакоў формаў самавыяўлення. Але, як і іншыя накірункі сучаснага мастацтва, перфоманс сёння перастае быць чыстым жанрам, уступаючы ў цесныя ўзаемаадносіны з формамі іншых відаў мастацтва – тэатрам, кіно, танцам, музыкай.
Што аб’ядноўвае і адначасова адрознівае перфоманс, сучасную харэаграфію, постдраматычны тэатр? На канкрэтных прыкладах сербскі філосаф, мастацтвазнаўца і канцэптуальны мастак Мішко Шувакавіч распавядзе пра базавую тэорыю перфоманса (performative, performance, і performing), а таксама пра філасофію цела і ягоную ролю ў мастацтве перфоманса.
Пра лектара
Мішко Шувакавіч – сербскі філосаф, мастацтвазнаўца, канцэптуальны мастак. Заснавальнік і ўдзельнік канцэптуальнай мастацкай Групы 143. У сакавіку 1993 годы Мішко Шувакавіч атрымаў навуковую ступень PhD, абараніўшы дысертацыю па тэме “Аналітычная філасофія і тэорыя мастацтва”. З 1998 года з’яўляецца членам Славенскага Грамадства Эстэтыкі. Выкладае эстэтыку і тэорыю мастацтва ва Ўніверсітэце мастацтваў у Белградзе. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг пра сучаснае мастацтва, такіх як “Параграммы цела\фігуры: лекцыі і дыскусіі па стратэгіі і тактыцы сучаснага перформансу, постмадэрнісцкага тэатра, оперы, музыкі, кіно”, “Немагчымая гісторыя – гістарычны авангард, неа-авангард і пост-авангард у Югаславіі, 1918-1991”, “Гісторыя мастацтва ў Сербіі ХХ стагоддзя. Першы том: Радыкальныя практыкі мастацтва” і іншыя.
19 траўня, субота, 16-00
Бар “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37а)
Уваход вольны! Паколькі колькасць месцаў абмежавана прасторай пляцоўкі вядзецца папярэдні запіс па тэл. 8-029-3592360