Адкрыем невядомыя старонкі беларускай эміграцыі

02.04.2015 Афіша

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” запрашае на літаратурна-гістарычную імпрэзу “Невядомыя старонкі гісторыі беларускай эміграцыі”.

emigration01_webЯк вяртаюцца з небыцця імёны і факты эміграцыйнай гісторыі, раскажуць:

Ганна Запартыка

Ганна Кісліцына

Арсень Ліс

Алена Макоўская

Зміцер Саўка

Ціхан Чарнякевіч

 

Акрамя таго, укладальнікі і выдаўцы раскажуць пра адметныя кнігі, выдадзеныя ў Беларусі апошнім часам:

Н. Гардзіенка, Л. Юрэвіч. “Рада БНР (1970—1982): Падзеі і дакументы” (з серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”),

Л. Юрэвіч. “Відымусы”.

Альманах № 37 “Запісаў Беларускага інстытуту навукі і мастацтва”.

 

Вядоўца — навуковец Наталля Гардзіенка

 

Чакаем вас!

2 красавіка, 19.00, Літаратурны музей М. Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7А, Траецкае прадмесце).

Уваход вольны!