Адкуль узялася беларуская электронная музыка? Адказ шукайце ў новым падкасце «Ікарус: гісторыі электроннай музыкі Беларусі»

Radio Plato запускае новы падкаст пад назвай «Ікарус: Гісторыі беларускай электроннай музыкі». Гэта аўтарскі праект Аляксандра Карнейчука, сузаснавальніка радыёстанцыі, таксама вядомага як KorneJ.


«Ikarus: Historyi bielaruskaj eliektronnaj muzyki»

Абапіраючыся на свой шматгадовы досвед працы ў якасці гукарэжысёра, Аляксандр Карнейчук саткаў багатую, шматгранную гісторыю электроннай музычнай сцэны Мінска 1990-х гадоў.

Падкаст змяшчае інтэрв’ю з ключавымі музыкамі той эпохі, іх музыку, аўдыёвізуальныя дакументы таго часу і AI-рэканструкцыі.

— Кожны раз, калі я чытаў кнігі або глядзеў дакументальныя фільмы аб з’яўленні электроннай сцэны ў Чыкага, Лондане, Берліне ці Ленінградзе, я заўсёды задаваўся пытаннем: «Што адбываецца тут, у Беларусі?» — тлумачыць Карняйчук. «Якія беларускія гурты першымі пачалі граць электронную музыку? Дзе і як людзі тусаваліся на першых беларускіх рэйвах? І як электронная музыка пранікала ў свядомасць людзей і спрыяла культурным сувязям унутры Беларусі і за яе межамі?»

Першы сезон «Ікарус: Гісторыі беларускай электроннай музыкі» будзе прысвечаны даследаванню гэтых пытанняў.

Падкаст можна паслухаць на Soundcloud, Spotify і Apple Podcasts. Тэкставыя версіі эпізодаў чытайце на старонках часопіса 34mag.