Адменены фестываль Moving Art Festival. Арганізатары закрываюць пляцоўку

16.03.2021 Кіно

Прадстаўнікі МАФ не могуць трапіць у памяшканне, якое здымаюць. Спачатку фестываль быў перанесены на два тыдні, але сёння стала вядома, што арганізатары вырашылі цалкам адмяніць мерапрыемства.

«У сувязі з тым, што ўнутры памяшкання знаходзяцца ўсе матэрыялы для мантажу фестывалю, нашы працоўныя дакументы і самае галоўнае - 70 работ мастакоў, мы не маем магчымасць правесці фестываль на гэтай пляцоўцы, а таксама перанесці яго на іншую да моманту адкрыцця дзвярэй. У сувязі з гэтым мы вымушаны абвясціць аб поўнай адмене фестывалю, а таксама аб поўным закрыцці прасторы МАФ» — пішуць арганізатары ў Інстаграм.