“Adnak!”: Марыць па-беларуску. (фотарэпартаж)

07.07.2010 Adnak!

tarantinoby_adnakp

Вызначаны пераможцы Першага фестывалю беларускамоўнай  рэкламы і прамоцыі.

Рэклама можа і павінная быць беларускамоўнай, – лічаць 37% беларусаў. Але кліенты рэкламных агенцыяў пакуль не звыкліся з гэтай думкай. “Перавярнуць” стэрэатыпы быў прызваны першы фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі “Adnak!”, вынікі якога падвялі ў Мінску 7 ліпеня. Яго пераможцамі сталі тыя, хто, на думку членаў журы, “ўмее марыць па-беларуску”. Галоўныя арганізатары фестывалю – агульнанацыянальная кампанія «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт- рэсурс Marketing.by.

Тэкст цалкам