Adnak! прэзентуе: новая песня Ляписа Трубецкого “Купляй беларускае!”

25.07.2010 Adnak!

klip11

“Купляй беларускае!” — новую песню ад “Ляписа Трубецкого” прэзентуе Adnak.by

“Купляй беларускае, купляй сваё, выкінь у смецце “самсунгі” і “саньё!” — радок з прыпеву песні, якая выконваецца ад імя простага беларускага хлопца ў традыцыйным для “ляпісаў” іранічным стылі.

Хоць музыканты пасмейваюцца з намаганняў прымусіць беларусаў купляць толькі айчынныя тавары, прадусар “Ляписа Трубецкого” Яўген Калмыкоў супакойвае: “Вядома, мы купляем беларускае. Мы ж тут жывем!”.

Песня “Купляй беларускае!” — сваеасаблівы постсткрыптум і падарунак для Першага фэстываля беларускамоўнай рэкламы “Adnak!”, які скончыўся ў ліпені 2010.  Увесь тэкст.