Аднавіў сваю працу сайт архітэктуры Горадні harodnia.com

Шаноўныя Сябры, наведвальнікі сайта Архітэктуры Горадні harodnia.com. У сувязі з тэхнічнымі праблемамі ў хостынг-кампаніі сайт не працаваў на працягу апошняга месяца. Зараз усе праблемы паспяхова вырашаныя ,і мы з новымі сіламі прыступаем да працы. Спадзяемся ў хуткім тэмпе навярстаць усе прапушчаныя намі падзеі і змясціць аб іх кароткую інфармацыю.

Паведамляем таксама, што цягам апошняга месяца, каб не губляць дарма часу, стваральнікі сайта ў суполку з гарадзенскімі гісторыкамі правялі вялікую працу і неўзабаве наведвальнікі сайта змогуць пазнаёміцца з першай часткай інтэрактыўнай базы дадзеных па помніках архітэктуры Горадні.

Тэгі: