• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.12.2018 | Грамадства

Адсутнасьць закону і дзяржпраграмы. 10 галоўных праблемаў зоаабаронцаў у Беларусі

Старшыня грамадзкага аб'яднаньня абароны жывёлаў «Заасьвет» Натальля Алам’яр

У Менску 1 сьнежня прайшоў першы ўсебеларускі зьезд зоаабаронцаў. Арганізатары — грамадзянская ініцыятыва «Мы з табою ў адным Доме» і грамадзкае аб’яднаньне абароны жывёлаў «Заасьвет».

Удзельнікі зьезду абмеркавалі праблемы зоаабароны ў Беларусі. Свабода падсумавала асноўныя тэзісы дыскусіі.

  1. Няма закону, накіраванага на гуманнае абыходжаньне зь бяздомнымі жывёламі.
  2. Законапраект «Аб абыходжаньні з жывёламі» ня могуць прыняць ужо больш за дзесяць гадоў. Аднак важна распрацаваць новы праект закону аб абароне жывёлаў з улікам міжнароднага досьведу і меркаваньняў зоаабаронцаў Беларусі.
  3. Беларусь не далучылася да эўрапейскіх канвэнцый аб абароне жывёлаў. Калі гэта адбудзецца, то давядзецца мяняць унутранае заканадаўства і прымаць закон аб абароне жывёлаў.
  4. У беларускім заканадаўстве не прапісана, што такое «жорсткае абыходжаньне і зьдзек з жывёлаў». Гэта запавольвае судовае рашэньне па многіх справах.
  5. Статус жывёлы дагэтуль вызначаецца ў Грамадзянскім кодэксе (артыкул 137) як маёмасьць. Гэта правакуе выключна спажывецкі падыход да ўсіх жывёлаў. Гэта значыць, калі жывёла ня мае ўладальніка, то зьяўляецца дзяржаўнай уласнасьцю.
  6. Усе жывыя істоты маюць натуральныя правы. Любая жывёла з нэрвовай сыстэмай мае асаблівыя правы і ня можа разглядацца ў якасьці маёмасьці. Зыходзячы з гэтага, важна зьмяніць 137-ы артыкул Грамадзянскага кодэксу.
  7. Няма дзяржаўнай праграмы стэрылізацыі вулічных жывёлаў.
  8. Бяздомных жывёл адлоўліваюць і зьнішчаюць альбо адстрэльваюць на месцы. На гэта дзяржава выдзяляе велізарныя сумы грошай, аднак праблему гэта не вырашае. Бяздомных жывёлаў на вуліцах менш не становіцца. Неабходна адмовіцца ад жорсткіх мэтадаў (адстрэл, забойства) рэгуляваньня колькасьці бяздомных жывёл і скараціць адпаведныя выдаткі дзяржавы.
  9. На разьвядзеньне жывёлаў прапануецца ўвесьці падатак і заканадаўча замацаваць чыпаваньне і стэрылізацыю свойскіх жывёлаў за кошт уладальнікаў. Гэта важна, бо нестэрылізаваныя жывёлы альбо прыносяць прыбытак свайму ўладальніку (разьвядзеньне на продаж), альбо яны патэнцыйна небясьпечныя для мясцовага бюджэту (адлоў і ўтрыманьне).
  10. За выкідваньне жывёлаў на вуліцу неабходна ўвесьці пакараньне і ўзмацніць адказнасьць за жорсткае абыходжаньне зь імі.

27 лістапада 2018 года Брыжыт Бардо зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай абараніць правы бяздомных жывёлаў у Беларусі. У лісьце Брыжыт Бардо просіць кіраўніка беларускай дзяржавы прыняць захады, каб сродкі, якія выдаткоўваюцца на адлоў і забойства, накіравалі на праграмы стэрылізацыі ў супрацоўніцтве зь мясцовымі зоабаронцамі, а таксама на прытулкі-лячэбніцы для жывёлаў.

Актрыса таксама паведаміла, што гатова накіраваць у Беларусь прадстаўніка свайго фонду, каб «патлумачыць і ўкараніць канцэпцыю рэгуляцыі залішняй колькасьці сабак і катоў бяз болю і пакуаў».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип