Прапанова дэпутата Здановіча скасаваць адтэрміноўку ад прызыву для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі ў Міністэрстве Адукацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта і ня ўвойдзе ў лік паправак у закон «Аб воінскім абавязку і воінскай службе». Чыноўнікі абяцаюць, што скасаваньне адтэрміноўкі для завочнікаў не закране ўсіх студэнтаў завочнай формы навучаньня. У войска возьмуць толькі столькі студэнтаў, каб даўкамплектаваць структуры да неабходнай колькасьці. Тэкст цалкам.