Адукацыйны цэнтр “Крочым разам”, які ладзіў дзіцячую пляцоўку на свяце 100 год БНР, запрашае ўсіх жадаючых да ўдзелу ў новым беларускамоўным адукацыйным праекце “Анлайн адукацыя для дашкольнікаў”.
Напрыканцы мінулага года каманда адукацыйнага цэнтру «Крочым разам» пачала працу над праектам анлайн адукацыі для дашкольнікаў. Ідэя праекту ў тым, каб стварыць воблачную пляцоўку, якая дапамагае атрымліваць якасную беларускамоўную адукацыю. Падрабязней пра праект можна дазнацца ў відэа:
На дадзены момант мы працуем над стварэннем метадычных матэрыялаў і збіраем каманду спецыялістаў: настаўнікаў, праграмістаў, юрыстаў, мастакоў, музыкаў.
Для таго, каб наша праца была якаснай, актуальнай і цікавай для дзетак і бацькоў, мы прапануем усім, хто зацікаўлены ў навучанні дзяцей на роднай мове і мае жаданне паўдзельнічаць ў рэалізацыі праекта анлайн адукацыі для дашкольнікаў, прыняць удзел у арганізацыйнай сустрэчы, якая адбудзецца 14 красавіка ў сядзібе ТБМ з 14:00 да 18:00.
Запіс для ўдзелу тут: https://goo.gl/forms/zEXhFlkpSWMd32Uv1
Сустрэча ў фэйсбуку: https://www.facebook.com/events/2366066316740586/
Сустрэча ў вк: https://vk.com/event164317416
Паволе арганізатараў