Таццяна перадае ўсім, хто хвалюецца, што агулам з ёй усё ў парадку.
У камеры знайшлася кніга Набокава, чытае яе. Адпачывае ад навін, піша лісты.
Просіць тых, хто будзе ёй пісаць, абавязкова ўказваць свой поўны зваротны адрас.
Напісаць ліст са словамі падтрымкі Вадалажскай Таццяне Валер’еўне можна па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1.
Нагадаем, метадолага і сацыёлага, праграмную каардынатарку «Лятучага ўніверсітэта» Тацяну Вадалажскую затрымалі 23-га сакавіка падчас візіту на допыт у Следчы камітэт.