• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.03.2023 | Культура

Адвечным шляхам: Нацыянальная культура і нацыянальная дактрына

Адраджэнне еўрапейскіх этнасаў у XVIII стагоддзі ў якасці суб’ектаў культуры суправаджалася з’яўленнем вялікіх філасофскіх нарацыяў — адкрыццём крэатыўнага патэнцыялу чалавека не толькі ў галіне навуковай творчасці, але і ў сферы сацыяльнага канструявання свету паводле нормы «свабода, роўнасць і братэрства», — піша «Новы час».


nehvaltouny_pratest_belarus2020_novy_czas_dzmitryj_dzmitryeu22.jpg

Рэальным вынікам гэтай арыентацыі стала адкрытае грамадства: нацыянальна-дэмакратычныя дзяржавы — рэспублікі. Нацыянальна-дэмакратычны тып культуры стаў сацыяльнай рэальнасцю, як і тып індустрыйна-гандлёвы...

Аднак не менш істотную ролю ў сучасным свеце адыгрываюць і супрацьлеглыя, нігілісцкія тэндэнцыі. У Беларусі нігілізм укараніўся ў сферы моўнай дзейнасці. З гэтай прычыны нацыянальны вербальна-мастацкі вопыт застаецца пераважна па-за сферай філасофскіх інтарэсаў нацыянальнай аналітыкі. І гэта — у сітуацыі, калі беларускамоўны здабытак у галіне вербальна-мастацкай фенаменалогіі атрымаў шырокае прызнанне ў свеце.

Абясцэньванне духоўных каштоўнасцяў пад націскам прагматысцкага пазітывізму заканамерна прыводзіць і да абясцэньвання метафізікі. На ўзроўні практыкі гэта праявілася ў абясцэненых адносінах да Ідэі наогул.

У такой сітуацыі трансфармацыя нацыянальнай ідэі ў нацыянальную дактрыну застаецца нявырашанай праблемай. Гэта ставіць суверэнітэт краіны пад пагрозу яго абясцэньвання. Нацыянальная дактрына адлюстроўвае ўзровень разумення і сутнасць калектыўных суб’ектаў культуры. Гэткімі з’яўляюцца нацыі — этнасы, аб’яднаныя ў супольнасць адзінствам чалавечага інтарэсу ў працэсе тварэння сваёй культуры.

У арсенале сродкаў «культурнага» агрэсара важнае значэнне мае адсутнасць разумення такой катэгорыі, як нацыянальныя каштоўнасці, — незалежна ад таго, свае яны ці чужыя. У публіцыстычным артыкуле «Немцы знішчаюць беларускую культуру» (1942 год) Кузьма Чорны ў самым пачатку зазначыў: «Увесь свет даўно і добра ведае, што фашысты — гэта гуны, самыя пачварныя дзікуны, якіх не ведала самая старажытная першабытная гісторыя... Фашысты пачалі крывавыя расправы над усімі тымі, хто не схіліў свае галовы перад рэжымам тэрору, здзекаў і катаванняў»...

У філасофіі цікавым быў прарыў да спасціжэння сапраўднай, чалавечай роднасці ў не зашораных славянафільствам еўразійцаў. Асаблівай увагі заслугоўвае культурфіласофскі вопыт Мікалая Трубяцкога (1890 — 1938). Гэты мысліцель на агульным фоне рускага інтэлектуалізму вылучаецца незалежнасцю ад стэрэатыпаў самасці і месіянства. Зыходзячы з імператываў «пазнай самога сябе» і «будзь самім сабой», М. Трубяцкой адмаўляе абстрагаваную ад канкрэтнага нацыянальнага зместу «агульначалавечую цывілізацыю», што мае немалаважнае значэнне сёння ва ўмовах нарастаючага прэсінгу з боку адэптаў абсалютнай глабалізацыі.

«Наадварот, — гаворыцца ў ягоным артыкуле «Пра сапраўдны і ілжывы нацыяналізм», — імкненне кожнага народа стварыць сваю нацыянальную культуру знаходзіць сабе поўнае маральнае апраўданне. Усялякі культурны касмапалітызм ці інтэрнацыяналізм заслугоўвае рашучага асуджэння». М. Трубяцкой адзначае, што ў Расіі сапраўдны нацыяналізм як грамадскі рух «яшчэ не існаваў», што «ў будучым яго трэба стварыць».

Задача застаецца актуальнай і сёння, калі Расіі навязваецца паварот да самадзяржаўя, афіцыйнага праваслаўя і афіцыйнай народнасці — аналагу рэлігіі рабства. Руская інтэлігенцыя, на думку М. Трубяцкога, павінна пераадолець боязь сапраўднага нацыяналізму і вызваліцца ад чараў вялікадзяржаўніцтва.

Беларуская ж філасофія нацыянальнага Адраджэння складвалася падобна да нямецкай і італьянскай — ва ўмовах існавання нацыі на мяжы знікнення. Невыпадкова Мікалай Дабралюбаў, адказваючы на інсінуацыі паклёпнікаў, яшчэ ў 1860 годзе супаставіў становішча беларусаў са становішчам італьянцаў: «Гэта гэтак жа, як італьянцаў забілі, расслабілі, пазбавілі любові да радзімы і да свабоды!.. А паглядзіце цяпер на іх... Ва ўсялякім выпадку пытанне пра характар беларусаў павінна быць хутка растлумачана працамі мясцовых пісьменнікаў. Паглядзім, што яшчэ скажуць самі беларусы».

Чарговае беларускае выказванне прагучала на прасцягах еўрапейскага свету ў 1863 годзе. Спачатку Кастусь Каліноўскі, а потым Францішак Багушэвіч вызначылі часавыя і прасторавыя параметры беларускай ідэі, акрэслілі яе каштоўнасны сэнс. Яны, героі антыцарскага паўстання 1863 года, з’яўляюцца крэатарамі беларускай ідэі.

Абапіраючыся на запавет пачынальнікаў, новыя пакаленні адраджэнскага руху сфарміравалі нацыянальную дактрыну — беларускае Навукавучэнне. Алюзія на Іагана Фіхтэ тут не будзе лішняй: абсалютнае, самарэалізаванае Я не існуе па той бок нацыянальнай незалежнасці.

У аснову беларускай адраджэнскай аксіялогіі навейшага часу былі пакладзены эстэтычныя крытэрыі. Такі погляд можна ўспрымаць як эпатаж устойлівай даследчыцкай парадыгмы, якая пачынае размову з сацыяльнай праблематыкі: «няма хлеба, няма солі, чужому рабі». Аднак жа сацыяльная праблематыка і тым больш «пытанні толькі дабрабыту, дзе ўсё прыводзіцца к карыту» (Якуб Колас), пры ўсёй іх значнасці, не з’яўляюцца самамэтай і падпарадкаваны вышэйшаму крытэрыю — людскасці ў яе эстэтычным вымярэнні.

Абагульняючы сусветны і нацыянальны вопыт філасофскага і эстэтычнага станаўлення чалавецтва, Уладзімір Самойла («Гэтым пераможаш!...», 1924 г.) яшчэ сто гадоў таму вызначыў мэтавую ўстаноўку ў адраджэнскім руху чалавецтва: «ператварыць усенькае «сыр’ё» сусветнага зла ў патрэбныя чалавеку цэннасці і дабро».

Прапанаваны ім шлях складаецца з двух этапаў. Першы — гэта духоўнае вызваленне ад розных формаў рабства і ачмурэння і дасканаленне «духу вольнага». У актуальнай сітуацыі галоўным злом, на думку У. Самойлы, быў «алкаголь» бальшавіцкага папулізму. Беларуская культура, сцвярджаючы эстэтыку раздольнасці, адначасова раскрывала дзейсны патэнцыял гаспадарскай парадыгмы і адмаўляла метады крывавай рэвалюцыі...

Актуальная задача беларускай культуралогіі — фарміраванне нацыянальнай школы тэарэтычнай культурфіласофіі.

Існуючыя ключавыя канцэпты: лад, спадчына, скарб, шлях, людскасць, родны кут, радасць існавання, крытычны аптымізм, адраджанізм, абвостраная цвёрдасць, свой чалавек і многія іншыя, насычаныя рэальным духоўным і сацыяльным зместам, — ужо сёння могуць быць асновай па-філасофску аформленай нацыянальнай дактрыны.

Акрамя таго, вялікія рэсурсы аздараўлення філасофскага дыскурсу закладзены ў змесце нацыянальнага хранатопу, у якім вельмі цесна ўзаемазвязаныя каштоўнасныя сэнсы з касмалогіі, тэорыі пазнання і аксіялогіі.

Пастаўленае Максімам Гарэцкім пытанне: «Адкуль усё і што яно?» зафіксавала наяўнасць духоўных рэсурсаў, дастатковых для таго, каб узняцца з калодзежнага прадоння рэдукцыі ў Адзінае і, адкрываючы «ў нязмерных глыбінях нязмерныя высі», рушыць «адвечным шляхам» «да сонца, да зор» у сацыяльнай творчасці.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі

Лявон Вольскі парадаваў сваіх прыхільнікаў шыкоўным падарункам да 105-х угодкаў БНР. Напярэдадні Дня Волі, 24 сакавіка,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»

Кожны беларус ведае, што такое хатняя каўбаса, яна бывае розная па начыненні і гатаваць яе можна некалькімі спосабамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца

16 сакавіка суд Добрушскага раёна вызнашыў, што кніга «Адысея капiтана БНР» Анатоля Гатоўчыца — гэта «экстрэмісцкія...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

Віншуем з Днём Волі

Дарагія сябры! 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, наш народ засведчыў сваё права гаспадарыць на ўласнай зямлі,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць
    Забавы Захапленні
    Талерка ў тэхніцы трафарэта. У Мінску праходзяць займальныя майстар-класы
    Грамадства «Музыка»
    Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
    Кіно
    Прадзюсар фільма пра беларускія пратэсты: «У Мінску страх абсалютна ва ўсіх людзей проста рэзаў вочы»
    Грамадства
    У Кіеве з'явіцца вуліца Уладзіміра Караткевіча

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип