Адыкрыццё выставы «Праз класіку да сучаснасці»

23.12.2011 Афіша

23 снежня 2011 года ў 16-00 у Цэнтры Сучаснага Мастацтва адкрыецца выстаўка «Праз класіку да сучаснасці». Гэта першы творчы праект Цэнтра Сучаснага Мастацтва, які пачаў сваю дзейнасць напрыканцы 2010 года. У дадзеным праекце з’ядналіся класіка і сучасныя тэндэнцыі.Праект складаецца з некалькіх тэматычных экспазіцый, інсталяцыі і прэзентацыі відэа-арта:

1. Архіў “30”– гісторыя стварэння Творчых акадэмічных майстэрань жывапісу, графікі, скульптуры.

2. Фотаархіў – экспазіцыя фатаграфій, прысвечаных жыццю і творчасці народнага мастака СССР Міхаіла Савіцкага. (Фотамастак Яўген Коктыш)

3. Скульптура Валерыя Малахава

4. Скульптура Валяр’яна Янушкевіча

6. Жывапіс Уладзіміра Кожуха

5. Відэа-арт Кацярыны Кенігсберг

7. Графічны сад – экспазіцыя нестандартнага ўзаемадзеяння аб’ёму і плоскасці.

8. «Homo Neonum» – чарговы праект творчага аб’яднання «Неонавая галава», ідэяй якога з’яўляецца мастацкае асэнсаванне чалавекам будучыні ў яго ўзаемадзеянні                       з космасам.

У далейшых праектах Цэнтра Сучаснага Мастацтва – рэалізацыя ў 2012 годзе маштабнага выставачнага праекта сучаснага мастацтва Беларусі.

Выстаўка арганізавана пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Паводле матэрыялаў Міністэрства культуры РБ.