Аэраканцэрт “Мінск – Ерузалім”

16.05.2012 Афіша

“МІНСК ^-\– ЕРУЗАЛІМ” – гэта экзістэнцыйны вылет па-за межы беларускай рэчасінасці з дапамогай спеваў, музыкі і адпаведнага відэа-шэрагу. Вылет ажыццяўляецца камандай маладых пілотаў у складзе:

Раман Абрамчук (гітара, голас)

гурт “Супольнасць загінулых паэтаў” (дрэды, акардэон і многа што яшчэ)

Павел Кузіч (відэа-дыспетчар палёту + акустычны хіп-хоп)

Дагрукацца да Залатой брамы, дакрануцца да малахітавай брукаванкі, пасядзець у ценю Дрэва, што расце па цэнтры… Ерузалім – Горад гарадоў непадуладны цемры, які мы мусім адведаць падчас нашага падарожжа.

Майскі чартэрны вылет будзе ажыццёўлены 24 чысла з узлётнай пляцоўкі Арт-Сядзібы (Куйбышава, 22), старт – 19-00

Дыспетчарская інфа-служба: 80291946182, 80297040018