У верасні можна ўзяць удзел у «Агульнай дыктоўцы» і дапамагчы Лідскаму замку

3 верасня, у суботу, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». За кожнага ўдзельніка арганізатар мерапрыемства — ААТ «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка. Для ўдзелу няма ніякіх абмежаванняў ні па ўзросту, ні па ўзроўню валодання мовай, ні па геаграфіі (дыктоўку можна напісаць у рэжыме анлайн з любой кропкі свету).


ad2aaad99f42f8e0c9048ef4375e511d-z2dg0.jpeg

Для дыктоўкі арганізатары выбралі тэкст сярэдняй складанасці, каб паказаць адначасова і багацце нашай мовы, і яе меладычную прыгажосць.

«Агульная дыктоўка» пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз, у 2020 годзе напісаць тэкст на роднай мове вырашылі больш за 3 тысячы чалавек.

Для таго, каб ўзяць у дзел у дыктоўцы-2022 і тым самым выказваць любоў да роднай мовы, трэба зарэгістравацца на сайце і адзначыць, як плануеце пісаць: анлайн ці ў Lidbeer Dvor.

Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакі будуць прафесійныя філолагі, свае вынікі з каментарыямі адмыслоўцаў можна будзе ўбачыць праз 3–4 дні таксама ў асабістым кабінеце.

Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя білеты ў Музей лідскага бровара.

Чытайце яшчэ:

У Лідзе адкрылі музей гісторыі мясцовага піваварэння. Што там можна пабачыць