Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня

Суд над палітзняволенай рэдактаркай «Новага Часу» Аксанай Колб прызначылі на раніцу 7 чэрвеня.


16.jpg

Аксану Колб пачнуць судзіць 7 чэрвеня ў Судзе Цэнтральнага раёна Мінска, піша «Новы Час». Пачатак пасяджэння — у 10.30 раніцы. Такая інфармацыя з’явілася на сайце суда Цэнтральнага раёна.

Аксану Колб затрымалі раніцай 20 красавіка 2022 года і змясцілі пад варту. 22 красавіка ёй высунулі абвінавачванне ў парушэнні арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны ўдзел у іх).

Падтрымайце Аксану лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі!

Пішыце на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА № 1. Колб Аксане Мікалаеўне.

«Новы Час»