Ператварай свае ідэі ў падзеі! Беларусак запрашаюць да ўдзелу ў акселератары, які дапаможа рэалізаваць уласны праект

Беларусак, якія зараз жывуць у Польшчы і хочуць распачаць сваю справу альбо рэалізаваць свой адукацыйны, культурніцкі, экалагічны ці іншы праект, запрашаюць да ўдзелу ў Акселератары, які дапаможа ўвасабіць у жыццё самыя смелыя задумы.


bywomen.jpg

Што такое ByWomen Акселератар?

Гэта праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу і пашырэнне магчымасцей беларускіх жанчын і дзяўчат, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь.

На Акселератар (28 лістапада — 1 снежня 2024 г., афлайн, папярэдне ў ваколіцах Варшавы) будуць запрошаныя самыя матываваныя жанчыны з цікавымі ідэямі камерцыйных альбо грамадскіх праектаў.

На працягу 4 дзён з дапамогай дасведчаных экспертак удзельніцы Акселератара змогуць ўдасканаліць сваю ідэю, спланаваць крокі па яе рэалізацыі, разлічыць свае сілы, патрэніравацца ў прэзентацыі сваіх праектаў і ідэй.

На працягу 3 месяцаў пасля Акселератара будзе магчымасць таксама скарыстацца ментарскай падтрымкай з боку дасведчаных экспертак (анлайн).

Каго запрашаюць?

Найперш тых, хто вымушана пакінулі Беларусь і спрабуюць распачаць уласную справу альбо грамадскія праекты ў Польшчы.

Абяцаюць падтрымаць ініцыятывы матываваных жанчын любога ўзросту, якія не склалі рукі і гатовыя змяняць сваё жыццё і свет навокал да лепшага.

Што прапануюць?

Часам для рэалізацыі ідэі не хапае адной важнай рэчы — падтрымкі. Менавіта гэта і прапануюць!

У час працы Акселератара і пасля яго з дапамогай дасведчаных экспертак і іншых удзельніц будзе магчымасць:

• лепш зразумець свае мэты і жаданні

• спланаваць, як іх можна дасягнуць

• пралічыць, якія выдаткі спатрэбяцца

• зрабіць свой праект больш прываблівым і медыйным

• знайсці ў сабе суперсілу і кропкі росту

• паклапаціцца пра ўласнае псіхалагічнае здароўе.

Як заявіцца на ўдзел у ByWomen Акселератары? 

Запоўніць да 8 лістапада форму заяўкі. Кандыдаткі, якія пройдуць першасны адбор пасля разгляду заявак, будуць праінфармаваныя да 15 лістапада.

Падрабязней пра Акселератар чытайце па спасылцы.