Акустычны выступ Алеся Мікуса (стваральнік гурта “Крывакрыж”)

13.04.2012 Афіша

Алесь Мікус з прэзентацыяй новай акустычнай складанкі песень “Вырай – 2012”. 9 траўня а 20:00 у клубе “Салтайм”.

Алесь Мікус – стваральнік гурта “Крывакрыж”, дыск якога “Малітвы вайны” выходзіў у 2009 г. Мікус – музыка, які ў залежнасці ад абставінаў грае на фартэпіяна, дудзе ды акустычнай гітары.

Падчас канцэрту будуць гучаць песні, створаныя на працягу 2011-2012 г., а таксама больш старыя песні.

Кошт квітка: 30 000
Замова столікаў па тэл.: +375 29 571 68 19
Месца: Клуб Салтайм (пр-т Незалежнасці 131/1)
Працягласць: 20:00 – 21:30