Forbes уключыў Святлану Алексіевіч у спіс 50 самых уплывовых жанчын, старэйшых за 50 год

Амерыканскі часопіс Forbes уключыў беларускую пісьменніцу, Нобелеўскую лаўрэатку па літаратуры Святлану Алексіевіч у спіс 50-ці самых паспяховых жанчын, старэйшых за 50 год у рэгіёне EMEA (Еўропа, Блізкі Усход і Афрыка). Пра гэта паведамляецца на сайце выдання.


800px-Світлана_Алексієвич_(Київ,_2016)_08_(cropped).JPG

«У 2015 годзе Алексіевіч стала першай жанчынай з Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры, — нагадвае Forbes. — Крытык дыктатарскіх рэжымаў, яе творы пра савецкае і постсавецкае жыццё атрымалі высокую ацэнку за тое, што яны засяроджаныя на асобе і глыбіннай чалавечнасці людзей, якія трапілі ў крызіс».

Як адзначае выданне, у 2020 годзе Алексіевіч увайшла ў раду, якая выступае за мірны пераход улады на выбарах прэзідэнта Беларусі. А восенню 2020 года пісьменніца была вымушаная выехаць з Беларусі ў Германію