Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў

07.12.2023 Гісторыя

Доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч працягвае на ўласным YouTube-канале распавядаць пра малавядомыя факты з беларускай гісторыі.


Як распачалося княжанне Альгерда і Кейстута? З кім быў заключаны выгодны саюз? Што адбывалася на фронце з крыжакамі? Якую нестандартную тактыку прымянілі ліцвіны падчас пахода на Прусы? Навошта ўладары ВКЛ спустошылі рубяжы Вялікага Ноўгарада? Як вайсковыя поспехі паўплывалі на ўладу дуумвіраў? Гісторык Алесь Краўцэвіч адказвае на гэтыя пытанні ў чарговым відэа.

Даведацца, як браты-князі давялі да вар’яцтва магістра крыжакоў можна па спасылцы.