«Альгерд ужо не той». З’явіўся праект на YouTube па гісторыі для школьнікаў

«Гэта канал для школьнікаў, настаўнікаў і бацькоў, дзе весела і стылёва, а галоўнае, на роднай мове мы ствараем відэаўрокі па гісторыі Беларусі», — напісалі стваральнікі відэапраекта на сваёй старонцы ў Інстраграм.


144.jpg

«Мы пачалі з 6 класа і ўжо запісалі сваю версію першых параграфаў. А ў планах у нас яшчэ ух колькі ўсяго!», — напісана ў Інстаграм.

Першы відэаўрок распавядае пра найстаражытнейшых людзей на беларускай зямлі.