• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2021 | Грамадства

Аліна Нагорная: «У Беларусі за беларускую мову цябе могуць абразіць і нават збіць»

Аліна Нагорная — случчанка, якая займаецца абаронай беларускай мовы і стварыла ініцыятыву «Умовы для мовы», піша Новы Час. Яна прыцягнула да адказнасці тых, хто назваў мову «сялянскай» ці «мёртвай», а таксама чыноўнікаў, якія не адказалі на беларускамоўны зварот па-беларуску. Некалькі год таму да Дня герояў, які адзначаецца 27 лістапада, Аліна арганізавала канцэрт «За Случчыну», на якім выступіў вядомы рокер Лявон Вольскі.



— Калі ты размаўляеш на беларускай мове ў Беларусі, гэта выглядае так, быццам бы ладзіш нейкі перфоманс, — распавядае Аліна Нагорная. — Калі стала размаўляць па-беларуску, заўважыла, што існуе дыскрымінацыя: у сферы абслугоўвання (калі ты захочаш запоўніць нейкі дакумент), у дзяржаўных установах.

Спачатку я арганізоўвала сустрэчы з беларускамоўнымі людзьмі, а потым вырашыла далучыцца да ініцыятывы «Умовы для мовы».

Пра моўную дыскрымінацыю 

— Калі замаўляеш у кавярні гарбату, табе вельмі няёмка: на цябе ўсе глядзяць.

Ёсць выпадкі пазітыўнай дыскрымінацыі, калі ты толькі пачынаеш размаўляць па-беларуску, хвалюешся крыху, а табе кажуць: «Ой, якая класная мова!» Як трапна заўважыў адзін мой знаёмы, у такіх сітуацыях ты адчуваеш сябе неграм, якому кажуць: «У цябе такая чорная скура!»

У радзільні лекар пытаўся ў мяне, ці часта я па-беларуску размаўляю, а не як я сябе адчуваю.

Аднойчы мы з мужам страцілі сем месяцаў на тое, каб ЖКГ выканала наш зварот, напісаны па-беларуску. Па-руску гэты працэс заняў бы менш часу.

Калі паводле заканадаўства ёсць дзвюхмоўе, яно павінна быць сапраўдным: каб грамадзянін мог абіраць мову для камунікацыі. А дзяржава не разумее прынцып дзвюхмоўя: яна лічыць, што толькі ёй можна абіраць мову, а грамадзяне павінны падстройвацца пад яе рашэнне.

Уявіце сабе, у Беларусі за беларускую мову цябе могуць абразіць, нават збіць. Да мяне звяртаўся чалавек, якога міліцыянты збілі за выкарыстанне беларускай мовы на допыце. Яшчэ нядаўна затрымалі мужчыну, які па-беларуску прасіў дапамогі на Акрэсціна, і яму яе не аказалі: сказалі размаўляць «на нормальном языке». Мне вядомыя асобы, якія пры затрыманнях размаўлялі па-руску, бо баяліся быць збітымі за мову.

Калі вы адчуваеце, што вам можа нешта пагражаць пры затрыманні, вы можаце перайсці на рускую мову. Ці размаўляць па-беларуску і, па магчымасці, зафіксаваць выпадак, калі вам перашкаджаюць ёю карыстацца. Згодна з заканадаўствам, дзяржаўны служачы мусіць заплаціць штраф за моўную дыскрымінацыю. Хаця мы назіраем, што гэта паўсюль парушаецца.

Калі мяне спыняе даішнік, я размаўляю па-беларуску. Але спрабую падбіраць словы, падобныя да рускіх. Варта задаць сабе пытанне, чаму наша мова мае палітычную афарбоўку. Вядома, таму, што ўвесь час адбывалася русіфікацыя. Бо яшчэ савецкая ўлада палітызавала гэтае пытанне.

Аліна кажа, што моўнае заканадаўства недасканалае, але яно дазваляе бараніць свае моўныя правы. Галоўнае — дзейнічаць.

— Напрыклад, людзям можа не спадабацца, што ў нейкім месцы няма беларускай мовы — і яны пішуць пост у Фэйсбуку. А насамрэч трэба пісаць зварот. Толькі тады беларуская мова можа дзесьці з’явіцца.

Пра ціск за сваю пазіцыю 

Аліна ўспамінае, як яе выклікалі ў Крымінальны вышук за відэа пра беларускую мову.

— Прымусілі падпісаць паперку, што я не буду распаўсюджваць экстрэмізм. Але я не пагадзілася нічога падпісваць, бо ведала, што нічога не парушыла. Пасля гэтага ад мяне адвязаліся.

Непрыемныя сітуацыі былі ў Слуцку падчас арганізацыі мерапрыемстваў. Нам дазволілі правесці два канцэрты: да стагоддзя БНР і «За Случчыну». Абодва былі з перашкодамі. Кіраўніцтва Слуцкага дома культуры зрабіла выгляд, што апаратура зламалася, спрабавала не дапусціць з’яўлення сцягу Слуцкага збройнага чыну. Шукалі розныя падставы для таго, каб сапсаваць свята.

А пасля канцэрта, прысвечанага стагоддзю БНР, мяне і маіх сяброў затрымалі. Мы тады збіраліся трапіць яшчэ на мінскі канцэрт.

Гэта ўсё дзіўна і недарэчна. Мне здаецца, што гарадскія ўлады павінны дапамагаць, калі я раблю мерапрыемства з бясплатным уваходам, на якое прыязджае Лявон Вольскі.

Цікава, што раней, калі я размаўляла па-руску і ў мяне быў літаратурны клуб, мне не перашкаджвалі праводзіць івэнты.

«Бараніць свае правы — нармальна. Гэта не павінна быць чымсьці выключным» 

Для таго, каб беларусізаваць краіну, трэба, каб людзі самі гэтага захацелі, мяркуе Аліна Нагорная.

— Зараз яны толькі зразумелі, што ў 2020 годзе сфальсіфікавалі выбары. Асноўны дыягназ яшчэ не пастаўлены, бо фальсіфікацыі пачаліся значна раней: на рэфэрэндуме пра сцяг і мову. Калі б людзі ўсвядомілі гэта, яны б часцей захацелі сустракаць беларускую мову ў жыцці.

Аліна лічыць, што спалучаць сям’ю, вучобу і грамадскую актыўнасць — гэта натуральна.

— Мне не падабаецца тэрмін «актывістка». Тое, што я раблю, павінен рабіць кожны. Калі мне не падабаецца, што ў маёй кватэры вэрхал — я раблю прыборку.

Не падабаецца, што не дазваляюць размаўляць па-беларуску, — я раблю ўсё для таго, каб дазвалялі. Бараніць свае правы — нармальна. Гэта не павінна быць чымсьці выключным ці дзіўным.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип