Аліне Нагорнай уручылі Медаль Ордэна Пагоні ад Рады БНР

13 лістапада 2025 г. у Вільні намесьнік Старшыні Рады БНР Мікалай Пачкаеў уручыў Мэдаль Ордэну Пагоні Аліне Нагорнай, праваабаронцы і публіцыстцы.

Alina Nahornaja i Mikałaj Pačkajeŭ

Рада БНР узнагародзіла Аліну Нагорную гэтым мэдалём у 2023 за шматгадовую дзейнасьць дзеля абароны правоў беларусаў у Рэспубліцы Беларусь на нацыянальную мову, у т.л. у абставінах асабістай небясьпекі ў Беларусі да восені 2023 году.