• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.05.2011 | Adnak!

Алесь Белы: Пагарда да культуры ў выніку дасца ў знакі

_bely

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! традыцыйна звяртае ўвагу не толькі на ўжыванне беларускай мовы ў рэкламнай прадукцыі, але і на пісьменнае выкарыстанне фактаў беларускай гісторыі ў ёй. Сёлета ў межах фестывалю заснаваная намінацыя «Каша сувораўская», якая мае мэтаю дэманстрацыю памылак айчынных рэкламістаў у гэтай сферы.

Аб тым, як складаецца сітуацыя з адаптацыяй мясцовай рэкламы да аўтэнтычнай беларускай глебы, разважае беларускі гісторык Алесь Белы.

– Па Вашых назіраннях, наколькі часта беларускі бізнес выкарыстоўвае факты беларускай гісторыі, элементы беларускай культуры і традыцыі ў сваёй дзейнасці?

– Выкарыстоўвае ўсё яшчэ вельмі рэдка, хаця пэўныя зрухі ўжо пачаліся. Апроч страху ўсяго новага (уключаючы добра забытае старое), які пануе сярод постсавецкага менэджмента, ёсць яшчэ некалькі аб’ектыўных, прытым вельмі сур’ёзных, цяжкасцяў.

Першая – гэта культурная нявызначанасць Беларусі як нацыі. Больш за 100 гадоў яе спрабавалі будаваць як “мужыцка-паганскую”, на адначасовым адмаўленні культурных традыцый польска-літоўска-каталіцкіх паноў і русских господ. У выніку, усе буйныя з’явы культуры, звязаныя з нашай краінай, як лацінскай так і візантыйскай традыцый, былі амаль цалкам дэлегітымізаваныя. Гэта дэзарыентуе людзей: любая спроба адысці ад вобразу Лявона-бульбаша ў саламяным брылі, які едзе з бабай на кірмаш, або з рыдлёўкай у руках будуе некрасаўскую чыгунку – успрымаюцца публікай з вялікім недаверам: “а хіба гэта беларускае”? Але і быць тымі лявонамі ў брылях і з рыдлёўкамі ніхто асабіста не хоча (хаця 100-гадовая прапаганда, перш за ўсё менавіта нацыяналістычная, прывучыла да думкі, што “грамадству ў цэлым” трэба быць менавіта такім). А які іншы вобразны шэраг прапанаваць у якасці нацыянальнага?

Другая праблема – гэта наша аднабокая экспартная арыентацыя на расійскі рынак, і нават не так сама гэтая арыентацыя, як тая падсвядомая панічная боязь згубы сімпатый расійскага кліента, якая з яе вынікае. Нашы вытворцы малочных прадуктаў, цукерак і г.д. імкнуцца быць як мага больш быць падобнымі на нейкага усярэдненага руска-(савецкага) вытворцу. Хаця, на мой погляд, рускі спажывец не быў бы шакаваны, калі б у беларускай прадукцыі быў імідж, падобны ў чымсьці на вобраз “блізкага Захаду”, як у Прыбалтыкі ў познесавецкія часы. Калі б у Расію ішло не 92% нашага экспарту малочных прадуктаў, а хаця б 70%, а ў Еўропу – 20-30%, дык давялося б істотна змяніць брэндавую палітыку. Магчыма, трэба было б нанава асэнсаваць досвед нашай забытай “малачарскай рэвалюцыі” мяжы 19-20 ст. або прышчэпаўскую канцэпцыю “Чырвонай Даніі”.

Але ўсё гэта – патрабуе карэнных зменаў у сістэме адукацыі і навукі – як гуманітарнай, так і тэхналагічнай. Увогуле, трэба разумець адну рэч: дарагая еўрапейская парфума, вопратка, прадукты харчавання менавіта таму і дарагія, што ў іх закладзеная істотная цана культуры. Мы ж спадзяемся на тое, што завалім свет танным ноў-нэймам – і ў выніку маем гандлёвае сальда ў мінус мільярд даляраў штомесяц. Гэта шлях у бездань. Пагарда да культуры ў выніку дасца ў знакі.

чытаць далей

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні

Яшчэ ў кастрычніку 2022 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве, а цяпер з 1 па 15 чэрвеня 2023 ў Віленскім Беларускім...

valiancina_shauchenka
Культура

Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ

Другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj падбудзецца 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту Фонд «Тутака»...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча

Новы выпуск на ютуб-канале CHADANOVIČ прысвечаны самаму забароненаму беларускаму літаратару Альгерду Бахарэвічу і яго,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

Апошнія навіны

    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча: мультымедыйная фотавыстава для тых і пра тых, хто ня можа вярнуцца ў родны горад, прыяжджае з Варшавы да Вільні
    Культура
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип