Алесь Мікус прэзэнтаваў новы праект Eizva ў Дзень адзінства балтаў (прэм’ера)

23.09.2016 Музыка
Алесь Мікус

Алесь Мікус, фота stigmata.name

Выканаўца кажа, што гэта рэінкарнацыя яго самага гучнага музычнага праекту «Крывакрыж».

Заяўляе пра сябе гурт Eizva трэкам «Дзень адзінства». Менавіта 22 верасьня ў Летуве і Латвіі адзначаюць Дзень адзінства балтаў. У апошнія гады да сьвяткаваньняў далучаюцца і беларусы, якія трымаюцца за балцкія карані. У гэты дзень запальваюць вогнішчы на курганах і гарадзішчах на знак пашаны да сваёй мінуўшчыны.

Свой новы праект Алесь Мікус называе рэінкарнацыяй гурта «Крывакрыж». «Толькі цяпер гэта будзе спакайнейшая, больш мэдытатыўная музыка. Першая песьня можа і не прадстаўляе тыповы будучы саўнд, але настраёвасьць перадае», — сказаў у камэнтары для Tuzin.fm музыка. Узімку гурт Eizva зьбіраецца прадставіць свой першы сур’ёзны рэліз.

tuzin.fm