Паведамляецца, што амністыя закране так званыя льготныя катэгорыі грамадзян:
Таксама на амністыю могуць разьлічваць тыя, у каго ёсьць заслугі перад краінай:
А вось асуджаным за наркотыкі чакаць амністыі не выпадае. Адказваючы 19 красавіка на пытаньні дэпутатаў пасьля звароту з пасланьнем Лукашэнка заявіў, што ніякай амністыі ня будзе ні для вытворцаў, ні для распаўсюджвальнікаў наркотыкаў.
Амністыі для асуджаных паводле наркатычных артыкулаў патрабуе рух «Маці 328». Актывісткі руху, дзеці якіх адбываюць пакараньне за наркотыкі, некалькі разоў арганізоўвалі мітынгі каля парлямэнту, каб да гэтай праблемы прыслухаліся. І цяпер некалькі актывістак бяруць удзел у галадоўцы, патрабуючы перагляду антынаркатычнага заканадаўства. Праблема ў тым, што нават за маленькія порцыі наркатычных рэчываў людзям даюць вялікія турэмныя тэрміны.
Законапраект аб памілаваньні на даручэньне Лукашэнкі распрацавала Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі разам зь Вярхоўным Судом і Генпракуратурай. Чакаецца, што яго разгледзяць 26 чэрвеня на сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Пасьля разгляду дэпутатамі праект перададуць у Савет Рэспублікі, а потым на падпісаньне Лукашэнку.
Апошні раз амністыя праводзілася 4 гады таму. Сёлета пад амністыю могуць трапіць каля 10-12 тысяч чалавек.