Андрэй Хадановіч запрашае на творчую сустрэчу з паэтам і празаікам Альвідасам Шляпікасам

Андрэй Хадановіч запрашае на творчую сустрэчу з паэтам, празаікам, сцэнарыстам і рэжысёрам Альвідасам Шляпікасам, якая адбудзецца 18 красавіка ў Вільні.


229.jpg

«Пагаворым і пачытаем з класным літоўскім аўтарам Alvydas Šlepikas, якога вельмі люблю і вельмі вам рэкамэндую. Прыходзьце!

Будзе пра кнігу апавяданьняў «Бог дажджу», што выйшла па-беларуску ў выдавецтве «Логвінаў», а таксама пра раман «Маё имя — Марытэ». Вершы і фрагмэнты прозы прагучаць у літоўскім арыгінале і ў беларускіх перакладах», — напісаў Андрэй Хадановіч на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Пачатак сустрэчы а 16.50 (Savičiaus g. 17, аўд. 110, EHU Department of Humanities & Arts).