• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.01.2023 | Грамадства Літаратура

Андрэй Янушкевіч: «Літаральна з мінулага тыдня дзейнічае польскі гаспадарчы суб’ект — выдавецтва «Янушкевіч»

Паўгады таму праз палітычны пераслед адзін з самых паспяховых беларускіх выдаўцоў Андрэй Янушкевіч вымушана з’ехаў за мяжу. Пасля ў сваіх інтэрв’ю ён упэўнена казаў: «Абавязкова працягну выпускаць кнігі». І абяцанне стрымаў. Цяпер афіцыйна: знакамітае выдавецтва аднаўляе сваю дзейнасць у Варшаве.


307.jpg

«19 студзеня я зарэгістраваўся і цяпер маю нумар падаткаплацельшчыка, рахунак у банку, на якім пакуль 0 злотых, ну і ў пуць-дарожку, як кажуць», — дзеліцца навінамі выдавец.

— Хоць нас і закрылі ўлады, адабралі выдавецкую ліцэнзію, мы да гэтага кроку ставімся па-будысцку: самі для сябе нічога не закрывалі.

Андрэй Янушкевіч іранічна заўважае, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў увогуле зрабіў яго выдавецтву лепшую рэкламу.

— За 2021 год аўдыторыя пакупнікоў вырасла ў чатыры разы!

Сваю варшаўскую дзейнасць выдавецтва «Янушкевіч» распачне з перавыдання знакамітага рамана Эрнэста Хемінгуэя «І ўзыходзіць сонца». У перакладзе Юркі Гаўрука кніга ўпершыню выйшла ў 1977 годзе і, па словах Андрэя Янушкевіча, была падзабытая. Летась на твор, які прынёс Хемінгуэю сусветную вядомасць, вызваліліся аўтарскія правы.

— Хемінгуэй — гэта голас загубленага пакалення Першай сусветнай, і я лічу, што пасля пачатку вайны ва Украіне гэты пісьменнік становіцца вельмі актуальным. Гэтак жа, як актуальнымі становяцца творы Рэмарка, Фіцджэральда. Так, з аднаго боку, мы ўзялі гатовае. А з іншага, мы далі яму новае жыццё.

Раман «І ўзыходзіць сонца» выйдзе на пачатку лютага. Андрэй Янушкевіч кажа, што для выдавецтва гэта будзе эксперымент. Адначасова з’явяцца тры версіі — папяровая, электронная і аўдыя.

— Паглядзім, як на гэта будзе рэагаваць беларускі чытач.

— А які яго, беларускага чытача, далейшы лёс? Ці не знікне ён неўзабаве як клас?

— Можна адказаць зусім банальна, што пакуль будзе беларуская нацыя, самаўсведамленне, будзе існаваць і беларускі чытач. Але мы сапраўды пастаянна змагаемся за ўвагу. Зараз вельмі шмат захапляльнага кантэнту — і стрымінгавыя сервісы, і відэагульні, і невядома што. І насамрэч паўстае пытанне: дзе мы ў гэтым працэсе? Але беларуская кніга запатрабаваная, бо гэта свой прадукт. Няважна — перакладная гэта літаратура ці не.

Напачатку я быў вельмі скептычна настаўлены да таго, наколькі вялікай можа быць аўдыторыя беларускага чытача за мяжой. Але жыццё паказала, што я не меў рацыі.

Беларусы за мяжой не расчаравалі. Яны сапраўды хочуць чытаць, маюць патрэбу ў добрай беларускай кнізе, і я лічу, што беларускія выдаўцы павінны задавольваць гэтую патрэбу. Бо калі мы не будзем гэтага рабіць, гэта зробяць іншыя.

— Вялікая адказнасць на вас...

— Я заклікаю сваіх калег, якія ці добраахвотна, ці пад прымусам прыпынілі сваю працу, шукаць магчымасці да аднаўлення выдавецтва. У гэтым ёсць патрэба. З гэтага можна жыць, з гэтага можна атрымліваць велізарнае і маральнае, і культурнае задавальненне. Бо беларускі чытач існуе. Ці будзе ён існаваць? Гэта залежыць ад беларускага выдаўца. Залежыць ад таго, ці будзем мы даваць гэтаму беларускаму чытачу новыя кнігі.

Паліна Часноўская, Budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип