«Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе». Пісьменнік Андрусь Горват, які аднаўляе закінуты палац у Нароўлі, просіць аб дапамозе

У 2020 годзе Андрусь Горват разам з сябрамі Пятром Кузняцовым і Аляксандрам Баранавым набыў закінуты палац Горватаў у Нароўлі (помнік архітэктуры позняга класіцызму XIX ст.). Цяпер ідзе праца па аднаўленні будынка.


Пра неабходнасць дапамогі ў аднаўленні палаца Горватаў ў Нароўлі напісаў Андрусь горват на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

13.jpg

<...> «Напачатку верасня, нарэшце (ну нарэшце!), мы пачнем накрываць дахам правае крыло. Самае складанае было — аднавіць верх сцен. Па-першае, туды не было доступу, і давялося рабіць чардачнае перакрыццё. Па-другое, узнікалі праблемы і са спецыялістамі, і з будаўнічымі матэрыяламі (калі што, мы выкарыстоўваем вапнавы раствор, як доктар прапісаў). Па-трэцяе, пашкоджанні аказаліся больш сур’ёзныя, чым бачылася знізу.

14.jpg

15.jpg

<...> А яшчэ праект па рэканструкцыі/рэстаўрацыі ўсяго будынака. Да канца восені мы мусім зацвердзіць яго і прайсці экспертызу.

Вельмі складаныя тры месяцы наперадзе. Даруйце, але мне патрэбна будзе ваша дапамога», — напісаў Андрусь Горват.

18.jpg

19.jpg

Спецыяльны дабрачынны рахунак: 

(ЕРИП — Благотворительность — Прочие общественные объединения — Нижняя Припять).

Ці наўпрост на картку: 4496550188263880 (да 02/24).