Вучым замежныя мовы па мастацкіх творах, параўноўваючы арыгінал з перакладам
Збор сродкаў на кніжную серыю “Амерыканка” працягваецца. У межах краўдфандынг-кампаніі адбудуцца бясплатныя заняткі па англійскай мове для ўсіх ахвочых. Заняткі прыдадуцца слухачам з любым узроўнем англійскай.
На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланюка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць веданне англійскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.
“Мы пратэстуем некалькі шпіёнскіх мнематэхнік, пагуляем у паслядоўных і сінхронных перакладчыкаў, разыграем эпізод з раману па ролях, сыдзем дадому з 21 новым англійскім словам у сэрцы”, – заахвочвае выкладчыца.
Тры заняткі пройдуць у кнігарні “Логвінаў” (пр.Незалежнасці, 37а, ст.м. “Плошча Перамогі”). Кожны дзень будзе прысвечаны новай кнізе, але методыка застанецца тая ж самая. Мы рэкамендуем слухачам абраць адзін з дзён для занятку.
24 ліпеня (панядзелак). “Байцоўскі клуб”. Вучым англійскую разам з Чакам Паланюкам.
25 ліпеня (аўторак) “Пенелапіяда”. Англійская мова паводле Маргарэт Этвуд.
26 ліпеня (серада) “Палёт над гняздом зязюлі”. Кен Кізі па-англійску і ў перакладзе.
Пачатак штодня ў 19:00. Працягласць занятку – адна гадзіна.
Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне: +375297980342 (Наталка)
Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна тут: https://goo.gl/forms/OWSdR3Jb12PyegWL2
Колькасць месцаў абмежаваная.
Да сустрэчы!
Наталка Харытанюк – беларуская пісьменніца. Скончыла факультэт замежных моў БрДУ. У 2007 годзе на філалагічным факультэце БДУ абараніла магістарскую дысертацыю па творчасці Джуліяна Барнза. Выкладала англійскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ і ў моўнай школе Streamline. Ладзіць індывідуальныя і групавыя заняткі па английскай мове для дзетак і дарослых.
Літаратурная серыя “Амерыканка” аб’яднала кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Перакладчыкі бясплатна пераклалі ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.Грошы на аўтарскія правы і выданне кніг яны збіраюць з дапамогай краўдфандынгу.