Анімацыйная стужка «Магутны Божа» трапіла на міжнародны фестываль

31.03.2021 Кіно

Аниматорка Юлія Рудзіцкая піша, што яе кароткаметражная анімацыйная работа «Магутны Божа» трапіла ў конкурс Міжнароднага фестывалю анімацыі ў горадзе Ансі (Францыя) — паведамляе канал «Священный Белавуд».

photo_2021-03-31_10-42-06.jpg

Юлія Рудзіцкая, якая была рэжысёрам і мастаком анімацыйнага фільма «Будзьма беларусамі», цяпер жыве ў ЗША і працягвае займацца анімацыяй. Яна ў мінулым годзе прыдумала зрабіць праект-калябарацыю Animators For Belarus / «Аніматары - Беларусі», у якім выказаць мовай анімацыі падтрымку беларусам.

Паглядзець стужку можна па спасылцы