• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.01.2022 | Грамадскі сектар

Алена Анісім: «Ліквідавалі без усялякіх судоў...»

Алена Анісім распавяла «Народнай волі» пра тое, ці ёсць будучыня ў беларускамоўнага Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча.


000.jpg

Нагадаем, што ў 2017 годзе Мінгарвыканкам зарэгістраваў Універсітэт імя Ніла Гілевіча як структурнае падраздзяленне ГА «Таварыства беларускай мовы». У хуткім часе быў зарэгістраваны статут установы, згодна з якім навучанне студэнтаў павінна было ў перспектыве весціся па 56 спецыяльнасцях.

У студзені мінулага года з-за сітуацыі ў краіне быў прыпынены працэс падрыхтоўкі і зацвярджэння дакументаў, якія неабходны для атрымання ліцэнзіі Міністэрства адукацыі на навучанне студэнтаў.

У 2021 годзе гарадскія ўлады пачалі працэс ліквідацыі ўніверсітэта.

— Летам нам даслалі паперу пра пачатак працэсу ліквідацыі ўніверсітэта, — распавядае Алег Трусаў, які выконваў абавязкі рэктара Нацыянальнага ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча. — Нас закрываюць рашэннем галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама ад 22 ліпеня, паколькі не ажыццяўлялася прадпрымальніцкая дзейнасць на працягу 24 месяцаў.

Пасля мне спецыялісты сказалі, што я павінен на працягу пяці дзён усіх звольніць і сам звольніцца. Я звольніў усіх сваіх трох супрацоўнікаў, а Алена Анісім звольніла мяне. Зараз мы займаемся ліквідацыйнымі аперацыямі — здаём у архіў дакументы, знішчаем пячаткі. Калі своечасова не здасі, будуць розныя санкцыі, штрафы.

А яшчэ раней у памяшканні, дзе быў зарэгістраваны ўніверсітэт, прайшоў вобыск. У выніку на экспертызу забралі 30–40 кніг, офіс апячаталі.

Відавочна, наш універсітэт патрапіў у чорны спіс усіх тых недзяржаўных арганізацыі, якія неабходна ліквідаваць.

— Універсітэт ліквідаваны рашэннем Мінгарвыканкама без усялякіх судоў, — дадае Алена Анісім, якая кіравала ліквідаваным уладамі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны». — Калі я ў чыноўнікаў паспрабавала даведацца падрабязнасці, мне адказалі прыкладна так: «Гэта не наша рашэнне, а загад сілавых структур».

За тры гады з моманту стварэння ўніверсітэта мы сабралі даволі багатую бібліятэку (больш за тысячу кніг), якая знаходзіцца ў памяшканні, дзе быў юрыдычны адрас ВНУ. Але кнігі немагчыма вывезці, бо памяшканне да гэтага часу апячатана і доступу туды мы па-ранейшаму не маем.

Частку кніг набывалі, нешта ўніверсітэту аддавалі ў падарунак з прыватных калекцый. Трэба сказаць, што ёсць даволі каштоўныя кнігі, але пакуль што ўсё гэта пад замком.

— Значыцца, праверка ўніверсітэта не закончылася?

— Нас правяралі і Фонд сацыяльнай абароны, і Белдзяржстрах, і падатковая інспекцыя... Як быццам ніхто ніякіх прэтэнзій не прад’яўляў, але ў той жа час і інфармацыі ніякай не маем. Ліквідавалі — і кропка. Нам ніхто так і не назваў сапраўдную прычыну ліквідацыі. Зрэшты, калі супаставіць усе апошнія трэнды з боку улад, то прычына відавочная — знішчаецца ўсё, што звязана з беларускай мовай.

Дарэчы, ужо на стадыі атрымання ліцэнзіі было зразумела, што Міністэрства адукацыі не падтрымлівае ідэю стварэння беларускамоўнага ўніверсітэта. Таму мы не атрымалі ліцэнзіі ні на адну спецыяльнасць. На тое не было добрай волі вышэйшых улад.

— Але і без ліцэнзіі ва ўніверсітэце быў набор на курсы па некаторых спецыяльнасцях...

— Курсы праходзілі да пандэміі. Як толькі ў краіну прыйшоў каранавірус, мы вымушаны былі згарнуць свае вучэбныя праграмы.

— Таварыства беларускай мовы таксама ліквідавана. Што далей?

— Мы ўжо здалі памяшканне і зараз збіраем розныя акты, скасоўваем дамовы, каб нікому і нічога не засталіся вінаватымі.

Хаця можна пазбавіць арганізацыю афіцыйнай рэгістрацыі, але ж любоў да роднай мовы і жаданне на ёй размаўляць ніякімі загадамі не забароніш. Таму будзем думаць, у якой форме зможам працягваць нашу дзейнасць па прапагандзе роднай мовы, каб гэта не супярэчыла закону.

— Ці захоўваецца ў вас надзея, што некалі беларускамоўны ўніверсітэт усё-такі з’явіцца ў краіне?

— Я чалавек прагматычны, таму разумею наступнае: калі ў Беларусі будзе сапраўды патрыятычная палітычная эліта, тады з’явяцца і беларускамоўныя школы, і беларускамоўныя ўніверсітэты, і будзе беларускае жыццё.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа зладзілі сумесны выставачны праект,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў

Для сваёй працы ён выкарыстоўваў фотаздымкі 1204 палітвязняў, піша «Салідарнасць». Такім чынам кінарэжысёр...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

#CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)

18 траўня ў Варшаве адбыўся канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча, дзе вядомыя беларускія музыкі выконвалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як стаць харызматычным?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое харызма і ці можа быць харызматычным абсалютна кожны чалавек.  ...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Гумар і сатыра ў жыцці Купалы і Коласа
    Грамадства
    Беларуская Бастылія. Еўрапеец стварыў мазаіку з фотаздымкаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства Музыка
    #CашаТут. Канцэрт да 50-годдзя Кулінковіча ў «Графіці» (фотарэпартаж)
    Грамадства
    Як стаць харызматычным?
    Культура Грамадства Мастацтва
    Марта Шматава: «Чорныя спісы немінуча прыводзяць да стагнацыі ў мастацтве»
    Грамадства Замежжа
    Сёння Дзень палітвязня. Дзе пройдуць акцыі салідарнасці
    Гатуем з «Будзьма!»
    Жур з каўбаскамі і дрэўнавушкамі. Гатуем разам з «Будзьма»
    Гісторыя Літаратура
    Без намёкаў. Як нацысты змагаліся з «няправільнай» літаратурай
    Грамадства Краіна
    Прысуд журналістам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі ў сіле
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Журналістка Кацярына Андрэева ў турме пачала пісаць вершы
    Грамадства Музыка
    Новы сінгл «Мары» ад NAVIBAND для тых, хто быў вымушаны пакінуць свой дом
    Грамадства
    Крокі, малюнкі, ежа. Што ратуе, калі зусім цяжка — праверана на сабе
    Культура Грамадства Беларуская мова Краіна
    Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
    Грамадства Беларусы свету
    Уладальнік арт-паба «Торвальд»: «Дзяўчына з Бучы, якая ў нас хавалася, на знак удзячнасці беларусам назвала дачку Алесяй»
    Культура Грамадства
    Мастацкія творы (яшчэ не забароненыя), якія дапамогуць беларусам усвядоміць рэчаіснасць

Афіша

  • 21.05 — 20.05

    Прэзентацыя кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя на маршы» ў Берліне

  • 21.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 21.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 21.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 21.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 21.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 21.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 21.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM