Анка Упала: “Пракцічаскі с лозунгамі”

Літаратарка. Нарадзілася 14.03.1981 г. у Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсітэта. У 2007 г. перамагла ў літаратурным конкурсе імя Данііла Хармса ў Санкт-Пецярбургу. У 2009 г. выйшла ў фінал літаратурнага конкурса імя Карласа Шэрмана для маладых літаратараў, арганізаванага беларускім ПЭН-цэнтрам. Апавяданьні друкаваліся ў часопісе “Тэксты”, пераклад апавяданьня Руала Дала “Скура” — у газэце “Літаратурная Беларусь”, часопісе “Дзеяслоў”. Першая кніга Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” выйшла ў 2012 годзе.

 
 

 

Красный дзень календара

“Первая Мінская пціцэфабрыка
Паздраўляет усех са сьветлым празьнікам Пасхі.”
А?!
Какаво?!
Палучыць паздраўленьне ад пціцэфабрыкі!
Я савецкія пацерала навыкі,
А вот, на! Палучы паздраўленьне па радзіва!

Яйкі пакрасіла? Не?! Ну, і дура!
Усе ж красяць краснай лукавай шалухой,
Парань з выбрытай, дзед па возрасьце лысаю галавой.
Пасха на первава мая, сьвятая!

Красная пасха, пракцічаскі с лозунгамі, трудавая!
Картошку сеяць на магі, мама.
Ў дзень труда грэх трудзіцца, пасядзім дома.
Пціцэфабрыке первай спасіба скажам
За яйца, за патрасаюшчых курыц,
За чалавечаскае вніманіе.

 

Трыпціх: левы бок

Жэншчына зь вядром на галаве,
Вы каво удумалі пугаць ім?
Мы віць вам за эпатаж не плацім,
Жэншчына зь вядром на галаве.

Вам ано ідзёт, я і ня спору,
Галаўной убор страйніт вас так!
Нет, ня каждаму прыдзёцца ўпору
Этат моды вычурный пусьцяк!

Мне нялоўка і аднаўрэменна больна,
Што ў вядрэ вы, а другіе без,
Што прычоскі локаны нявольна
Прыдавіл вядра пустяшный вес.

Ваш партрэт у стіхах увекавечу,
Прама ў строчках эціх сахраню.
Прадзь валос, вядро і эту ўстрэчу,
І слязу пячальна ураню.

 
ew1

Чорна-белыя вершы // Пра праект // Удзельнікі папярэдніх выпускаў

Беларускае Лiтаратурнае Радыё ЕЎРАРАДЫЁ relax.by Культурный журнал Саюз беларускіх пісьменнікаў