Анлайн-дэбаты пра беларускую савецкую літаратуру

Ці даўно, сябры, вы горача спрачаліся пра белліт?

8 кастрычніка, у суботу, «Вольная мова» прапануе паддаць жару ды падыскутаваць пра тое, ці можа савецкае быць сапраўды беларускім, як варта ставіцца да гэтай спадчыны і якую ролю яна адыгрывае ў сучасным жыцці.


photo_2022-10-06_11-04-48.jpg

Дэбаты – гэта ролевая гульня, падчас якой удзельнікам неабходна абараніць пазіцыю, якая дасталася па жэрабю. Таму падрыхтуйцеся, вашае асабістае меркаванне можа не супасці з тым, якое вам давядзецца абараняць.

Напачатку гутаркі вядоўца падзеліць удзельнікаў на 2 каманды, патлумачыць рэгламент і дасць базавыя парады па вядзенні дэбатаў. А пасля стане горача!


Затое вы ўдасканаліце навыкі:

— ясна і лагічна фармуляваць думкі;

— даказваць і пераконваць;

— хутка арыентавацца і рэагаваць на аргументы апанента;

—  выступаць перад публікай у жывой і лёгкай атмасферы.


Удзел бясплатны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.

Дарэчы, у «Вольнай мовы» яшчэ шмат цікавых гутарак — вывучайце спіс на сайце і далучайцеся!

Дата: 8 кастрычніка

Час: 14.00 (час мінскі)

Месца: zoom