Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Ілюстрацыя: urok.shkola.of.by
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2023 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і на платформе ZOOM. Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба прайсці рэгістрацыю да 20 лютага па спасылцы.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю.
Тэлефон для даведак: +375 17 270-04-74, электронная пошта: dyktouka21@gmail.com.