Ідзе набор на анлайн-курс «Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце». Дэдлайн 25 верасня

17.09.2022 Адукацыя

Вольны Беларускі Ўніверсітэт і Studium Europy Wschodniej UW праводзяць набор на анлайн-курс «Гісторыя Беларусі ў еўрапейскім кантэксце». Выкладаць будзе доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч.


photo_2022-09-17_15-32-31.jpg

На занятках студэны будуць вывучаць гісторыю Беларусі ад старажытнага часу да канца 20 ст. у параўнанні з іншымі краінамі і рэгіёнамі Еўропы. Асаблівая ўвага да пераломных перыядаў у гісторыі краіны, звязаных са зменай цывілізацыйнай арыентацыі.

Мова выкладання — беларуская.

Працягласць курсу: 04.10.2022 — 20.12.2022

Дэдлайн падачы заявак: 23:59 25.09.2022

Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць стыпендыю на бясплатнае навучанне на курсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы на e-mail: stypendia.studium@uw.edu.pl.

Спампаваць анкету

Пытанні: volnyuni@gmail.com

Поўная інфармацыя: тут