Studium Europy Wschodniej UW разам з ВБЎ праводзіць набор на анлайн-курс «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у ХІХ і ХХ стст.»

З 4 кастрычніка пачнуцца заняткі на анлайн-курсе «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у ХІХ і ХХ стст.», які ладзяць Studium Europy Wschodniej UW  разам з ВБЎ. Выкладаць заняткі будзе прафесар, доктар гістарычных навук — Сяргей Токць.


47.jpg

Грамадзяне Беларусі могуць атрымаць стыпендыю на бясплатнае навучанне на курсе, запоўніўшы анкету і даслаўшы на e-mail: stypendia.studium@uw.edu.pl

Спампаваць анкету можна тут.

Прыём заявак да 25 верасня.

На занятках будуць абмяркоўвацца праблемы ўзнікнення, развіцця, сучаснага стану і перспектываў нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У тэарэтычнай частцы будуць прааналізаваны найбольш важныя сучасныя тэорыі нацыянальнай ідэнтычнасці і нацыянальных рухаў. Будуць прадстаўлены прыклады з іншых рэгіёнаў Еўропы і свету. Студэнты таксама даведаюцца аб асноўных напрамках даследаванняў гэтай праблемы ў сучаснай гістарыяграфіі і сумежных сацыяльных навук.

Курс складаецца з наступных асобных тэмаў:

Гістарычныя карані беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці;

Мадэрнізацыйныя працэсы і фармаванне сучасных нацыяў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: тэарэтычныя мадэлі;

Нацыянальная ідэнтычнасць беларускага грамадства ў першай палове ХІХ ст.: спадчына Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага і асіміляцыйная палітыка Расійскай імперыі. Ідэалогія «заходнерусізму».

Беларускі нацыянальны рух у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе: прычыны і наступствы затрымкі;

Першая сусветная вайна і руская рэвалюцыя: ці былі сацыяльныя ўмовы для ўтварэння незалежнай беларускай дзяржавы?

Нацыянальная ідэнтычнасць у міжваеннай савецкай Беларусі (1921–1941): беларусізацыя, саветызацыя і сталінскі тэрор;

Беларусы ў ІІ Рэчы Паспалітай: сялянскае грамадства паміж нацыянальным рухам і камуністычнай ідэялогіяй;

Беларусь у Другой сусветнай вайне: крывавыя гады;

Узорная савецкая рэспубліка: сацыяльна-культурныя змены ў Беларусі ў 1945–1991 г. (урбанізацыя, сацыяльная мабільнасць, русіфікацыя). Масавая русіфікацыя сельскіх перасяленцаў. Беларуская ідэнтычнасць і савецкая ідэнтычнасць. Будаўніцтва савецкай дзяржавы ў БССР.

Падрабязней тут.