У падкаст-праекта «Малус» з’явілася новая пастаноўка «Антонім, Багамол і Лінейка».

Пастаноўку агучылі акторы-купалаўцы Алег Гарбуз і Сяргей Чуб.


maxresdefault (3).jpg

«Антуражны лес, утульная палянка, дзе разгортваецца, на першы погляд, простая гісторыя. Але гэта гісторыя пра бясконцыя спрэчкі, беспадстаўныя амбіцыі, дамінаванне і інтрыгі, толькі на прыкладзе… На прыкладзе паходу ў грыбы», – пішуць пра твор яго аўтары.

Нагадаем, што «Малус» – гэта падкаст з мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць беларускія акторы

Паслухаць аўдыяпастаноўку можна тут.