Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

У чарговым выпуску на сваім Youtube-канале паэт, перакладчык, знаўца літаратуры Андрэй Хадановіч расказвае пра знакаміты твор старажытнагрэчаскага драматурга Сафокла. Трагедыя «Антыгона», як і 2,5 тысячы гадоў таму, па-ранейшаму актуальная. Але не ў старажытнай Грэцыі, а ў Беларусі ХХI стагоддзя.


hqdefault.jpg

З выпуску можна даведацца:

— што агульнага паміж творам «Антыгона» і беларускімі пратэстамі;

— як Сафокл заўсёды быў першым;

— чаму аўтарытарныя рэжымы знішчаюць памяць пра культурных герояў;

— як Антыгона змагалася супраць дыктатара.

«Антыгона, якая ўспрымаецца творам пра нас, пра наша тэрарызаванае і раструшчанае, але не да канца абмежаванае ўладай грамадства. Урэшце Антыгона — гэта пра паўстанне нашай салідарнасці, Антыгона — гэта пра наш, здавалася б, бяззбройны, ціхі, але не менш пэўны ад гэтага пратэст, пра сілу бяссільных, пра тое, як кветкамі можна супрацьстаяць зброі, калі гэтыя кветкі кладуцца на магілы знішчаных ахвяр».