“Апокрыф” паўтараецца…

26.04.2012 Афіша

Прарокі зноў сыйдуць на зямлю, народ ізноў іх не пазнае, а чуйная і тонкая душа МузЫкі зноў будзе пакутаваць ад адзіноты і пакінутасці.

Гісторыя паўтараецца? Так, яна паўторыцца 15 траўня на сцэне Белдзяржфілармоніі ў мюзікле-прытчы Ларысы Сімаковіч “Апокрыф” паводле Максіма Багдановіча.

У галоўнай ролі — Ян Жанчак, фальклор-тэатр “Госьціца”, а таксама Аляксандр Жукаў, Уладзіслаў Даніловіч.
Канцэртная версія мюзікла ажыццяўляецца Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхася Казінца, Камерным хорам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай, фальклор-тэатрам “Госьціца”.

Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02