• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.08.2017 | Літаратура

Апошні летні: анонс жнівеньскі нумара часопіса “Маладосць”

У ім няма традыцыйнай для  “Маладосці” лёгкасці і юнацкага запалу. На гэты раз сур’ёзныя аўтары ўздымалі сур’ёзныя тэмы.

maladosc8

Перш за ўсё трэба адзначыць артыкул “Паводле Пімена Панчанкі”, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння нашага Народнага паэта. Гэты своеасаблівы тэкст-экскурсія па музею юбіляра: “Асабістыя рэчы паэта. Бела-блакітны кубак са сподачкам, акуляры і брытва, алоўкі, ручкі і нататнікі з запісамі, зробленымі яго рукой, фотаапарат, сувеніры з вандровак і ключыкі ад чамаданаў, гальштукі-стужкі з арнаментам, шэры пінжак… У адной вітрыне захоўваецца запэцканы чарніламі піянерскі гальштук, побач — разгорнутая кніжачка з вершам пра яго. Кранальную гісторыю пра тое, як расчуленая дзяўчынка на сустрэчы з паэтам у Бухары падбегла да яго і аддала яму свой гальштук, расказваецца тут заўсёды з асаблівым уздымам і выклікае асаблівы настрой. Напэўна, не толькі настрой, але і ўспаміны — у кожнага свае”. Ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што пра колішняга галоўнага рэдактара “Маладосці” піша сённяшні галоўрэд часопіса. Вось яна, пераемнасць пакаленняў!

Між тым, жнівень парадаваў нас яшчэ адным юбілеем – 500-годдзем беларускай кнігі! Вельмі дарэчна да гэтай даты прыйшлася адмысловая тэматычная падборка паэзіі Людкі Сільновай. Ёсць там і такі верш:

Класіка 
Нагледзеўшыся тэленавінаў,
старая адна ўсвядоміла
непазбежнае і прашаптала:
«Можа, хутка пачнецца
праклятая гэта вайна,
а я яшчэ ўсю
сусветную класіку не прачытала…»

Адны – чытаюць класіку, іншыя – ствараюць яе. А як увогуле становяцца пісьменнікамі, і што рухае тымі, хто адмаўляецца ад спакойнага жыцця і з галавой нырае ў бязлітаснае мора айчыннай літаратуры? На гэтыя пытанні паспрабаваў адказаць Канстанцін Касяк, які дзеліцца з чытачом сваім досведам:“Пісаць мне захацелася тады, калі я пачаў рэгулярна прыходзіць на працу да сваёй маці — бібліятэкаркі. На паліцах стаялі кнігі, і я ўяўляў, што аднойчы абавязкова стану героем адной з іх. Я і цяпер веру ў тое, што рана ці позна гэта адбудзецца. Пісьменнікі тым і адрозніваюцца ад звычайных людзей: на працягу ўсяго свайго жыцця яны не толькі вераць у казкі, але і ствараюць іх. Прыдумляюць рэальнасць, як сапраўдныя фантазёры, у якой многія пасля і жывуць”.

Як ніхто іншы стварае ўласную рэальнасць Дзмітрый Рубін. Часам нават падаецца, што героі яго твораў жывуць па-суседству з персанажамі Франца Кафкі: “Ганначка любіла правіць. Летам у бабулі яна правіла котак, мух, кусты, мурашнікі. Мурашнікі было правіць найбольш цікава. Бо яны вельмі часта выходзілі за межы. Утваралі замежжа на нашай роднай зямлі. Ганначка карэктавала мурашыную колькасць. Агульную колькасць і колькасць членаў пэўных сацыяльных груп. Старанна абрывала лапкі, кааб працэнт мурашоў з недахопам ног прыблізіўся да сярэдняга ў краіне. Каб краіна была без замежных плям і магла ўпэўнена пісацца з вялікай К”.

Але зразумела, што гэта далёка не ўсё, што прыхавала пад сваёй вокладкай жнівеньская “Маладосць”. Падрабязней – толькі на старонках часопіса!

zviazda.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Тэхналогіі

Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня

У кам’юніці «Культурны Код» ідзе рэгістрацыя ідэй і праектаў для ўдзелу ў вераснёўскім анлайн-пітчынгу digital-рашэнняў...

valiancina_shauchenka
Культура

Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Багач — свята пераходнага паміж летам і восенню перыяду. Адзначалася амаль  па ўсёй Беларусі. Свята вядомае таксама...

valiancina_shauchenka
Кіно

Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку

39-ы Варшаўскі кінафестываль запрашае беларускіх рэжысёраў падаваць на разгляд працы, якія знаходзяцца ў распрацоўцы. ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў

Мінуў месяц, як скончыўся прыём заявак на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Журы пачало працу...

Апошнія навіны

    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    Кіно
    Варшаўскі кінафестываль запрашае да ўдзелу беларускіх рэжысёраў. Расказваем, як падаць заяўку
    Літаратура
    Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» назвала імёны намінантаў. У шорт-ліст увайшло 10 аўтараў
    Грамадства
    Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі»
    Літаратура
    «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    Тэатр
    «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра
    Гісторыя
    Якія вядомыя беларусы сядзелі ў віленскай Лукішскай турме
    Менская ўрбаністычная платформа запускае аўдыяэкскурсіі па беларускіх гарадах
    Літаратура
    «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
    Літаратура
    Выйшла новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча
    Гісторыя
    Быць або не быць?! Першая вайна Вялікага Княства Літоўскага
    «Стрыжэ і піша». Сяргей Календа рыхтуе зборнік «бульварнага чытва»
    Гісторыя
    Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА
    Платформа гарадскіх экскурсій ULegend шукае ахвярадаўцаў на стварэнне мабільнага дадатку

Афіша

  • 22.09 — 21.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Не горш за Літву і Польшчу: гісторыя пераадкрыцця беларускай спадчыны ў БССР» у Вільні

  • 22.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 22.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 22.09Цыкл лекцый «Шыем строй» у Празе
  • 22.09Народзіны Школы беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве
  • 22.09Зміцер Лукашук прэзентуе кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» ў Гданьску
  • 23.09Экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Мёрскага краю»
  • 23.09Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • Палітычны хаўрус Міндоўг — Наваградак і пачатак Вялікага Княства Літоўскага
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип