Апошнія канцэрты Вайцюшкевіча

Апошнія ў чэрвені сольныя выступы Змітра Вайцюшкевіча адбудуцца ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці 23 і 26 чэрвеня.

16062010_04_d0bed180d188d0b0_d0bcd0bbd18bd0bd1

23 чэрвеня артыст выступіць у ДК аграгарадкоў «Зубава» і «Зубрэвічы».

А 16-й гадзіне распачнецца канцэрт у ДК аграгарадка «Зубрэвічы» і а 18-й — у ДК аграгарадка «Зубава».

Уваход вольны.

26 чэрвеня Зміцер Вайцюшкевіч возьме ўдзел у вечарыне «Свята паэзіі», якая распачнецца аб 11-й у Ляўках у доме-музеі Я.Купалы. Менавіта ў гэтым доме Янка Купала (Іван Луцэвіч) жыў з 1937 па 1941 гады.

Выступы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: ,